Беларусы Бельгіі даставілі калядныя падарункі беларускім ваярам, якія змагаюцца на баку Украіны ў Палку імя Кастуся Каліноўскага. Бельгійская беларуская дыяспара дапамагае нашым ваярам ад самага пачатку расейска-ўкраінскай вайны. А прывозіць падарункі ды неабходны рыштунак напярэдадні Калядаў стала ўжо традыцыяй ад 2022 года.

Гаворыць адзін з актывістаў дыяспары і гэтай ініцыятывы – Зміцер Піменаў.
– Любіце Беларусь, а калі трэба, любіце і справамі. Ваяры-“каліноўцы” – гэта мае браты, гэта мае сыны, гэта мае самыя блізкія людзі. Калі я не буду ім дапамагаць, то які ж я тады хрысціянін, які я нацыяналіст. Таму я гэта раблю з вялікім задавальненнем і дужа ўдзячны, што я магу тым самым паказаць, як трэба любіць Беларусь прыкладам і ўсіх заклікаю: людзі дапамагайце “каліноўцам”!
Акрамя калядных пачастункаў бельгійскія беларусы сумесна з украінцамі сабралі таксама неабходны медыцынскі рыштунак і сродкі на выраб і набыццё трох дронаў.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:









Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя






