Актывісты беларускай дыяспары ў Бельгіі арганізавалі чарговую перадачу гуманітарнай і парамілітарнай дапамогі беларускім ваярам Палка імя Кастуся Каліноўскага.
Гэтым разам да Дня беларускай вайсковай славы ў Полк быў перададзены бус, які на свае сродкі набыла беларуска Дар’я Каспаровіч.
– Нарадзілася я ў Беларусі, але з 10 гадоў ужо там не жыву. Аднак усё роўна я беларуска, і лічу, што павінна дапамагаць беларусам. Мы пачулі, што ім патрэбны транспарт, і мы вырашылі сабраць грошы. Я раблю гэта, бо хачу, каб Беларусь была свабоднай, я хачу, каб беларусы былі свабодныя і жылі ў незалежнай Беларусі.
Як і што раз, чарговы збор і дастаўку дапамогі з Бельгіі ў Цэнтр дапамогі беларускім добраахвотнікам у Варшаве зладзіў актывіст дыяспары Зміцер Піменаў.
– Мы разам з бусам, які быў куплены на сродкі Дашы Каспяровіч, набылі сухія пайкі і вялікую колькасць рознага роду падарункаў да дня Вайсковай славы, якую адзначаюць усе свядомыя беларусы. Таму я прыехаў у чарговы раз на Крынічную, каб перадаць для Палка Каліноўскага гэтую перадачу. Людзі, не будзьце абыякавымі, дапамагайце вызваляць родную Беларусь.
Агулам ад пачатку поўнамасштабнага ўварвання Расеі ва Украіну, з лютага 2022 года, бельгійскія беларусы арганізвалі больш дзясятка такіх рэйсаў. Сярод якіх, прыгналі 4 аўтамабілі на патрэбу беларускіх ваяроў.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя