BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы Быдгашча: Свечы адправілі ваярам

Адмысловыя «акопныя свечы» з Быдгашча праз Варшаву паедуць да беларускіх ваяроў, што ваююць за Украіну.

Пра акцыю па стварэнні «акопных свечак» распавядае Вітольд, адзін з беларускіх актывістаў з Быдгашча:

– Адно з дзеянняў якое было – гэта акопныя свечы. Таму падраздзелу, з якім мы трымалі сувязь, акопныя свечы непатрэбныя, таму мы вырашылі адразу не адпраўляць, а потым зрабіць трошкі большую партыю і адправіць праз Беларускі Дом непасрэдна палку Каліноўскага, яны там ужо размяркуюць, якім падраздзелам яны больш патрэбныя.

Па словах актывіста, пад час гэтай акцыі было перапрацавана больш за 50 кілаграмаў стэарыну:

– Нам аддалі бляшанак. Украінцы перадалі, жанчына цягам году збірала. Нейкую частку сабралі беларусы. Нехта сабраў і аддаў агаркі, старыя свечкі. Таксама мы куплялі чысты парафін, каб заліваць.

У 2024-м годзе гэта была ўжо другая акцыя дапамогі беларускім ваярам. У першыя дні 2024 году беларускія актывісты перадалі ваярам прысмакі і медычную дапамогу, а таксама StarLink, з якім узніклі праблемы пры перадачы ва Украіну.

Беларускае Радыё Рацыя