Пад зваротам да Цэнтра еўрапейскай салідарнасці ў Гданьску сабрана ўжо каля сотні подпісаў. Прычына – надалей змешчаны партрэт былога рэдактара NEXTA Рамана Пратасевіча, які зараз знаходзіцца ў Беларусі і выступае ад імя лукашэнкаўскай прапаганды.

Распавядае адзін з ініцыятараў, грамадскі дзеяч Яўген Грышчанка:
– Так, уласна сярод партрэтаў ёсць партрэт Рамана. Шмат хто ў нашай суполцы пэўны час, то бок адбываюцца быццам такія арэлі, чалавек чуе нейкае інтэрв’ю, нейкі запіс Рамана з нашымі палітвязнямі, яшчэ з кімсьці і праходзіць побач з гэтым вернісажам і бачыць яго партрэт, адразу абураецца. Бо толькі што ён бачыў вось гэтае інтэрв’ю, і глядзець яго не дужа прыемна.
Яўген Грышчанка падагульніў, што ініцыятыўная група бачыць два варыянты вырашэння сітуацыі – альбо замена банера на іншага вядомага палітвязня, альбо змяшчэнне дадатковай інфармацыі пра тое, што Раман Пратасевіч знаходзіцца ў палоне лукашэнкаўскага рэжыму і дзеіць у бягучых абставінах на яго карысць.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя