Беларуская дыяспара ў Грузіі разам з грузінамі і ўкраінцамі адзначаць Вялікдзень ў грузінскай Аджарыі.

Як адбываецца святкаванне, распавядае адзін з актывістаў Зміцер:
-Адрозненні ёсць. Пачнем з таго, што беларусы ў Батумі ў большасці абсалютна не рэлігійныя. У асноўным ходзіць суполка “Спеўны сход” спяваць у мясцовы касцёл. Напрыклад, у мінулым годзе ніхто нічога так, каб я бачыў, не адзначаў. І нават адзіныя, хто да мяне прыйшлі ў госці, гэта былі ўкраінцы. А картвэлы, так, святкуюць.
Зміцер заўважае, што нават спосабы фарбавання яек ў Грузіі да Вялікадня адрозныя ад іншых краін:
-У іх па ўсіх вуліцах прадаюцца нейкія расліны для фарбавання яек.
У грузінскім Батумі, якое толькі напалову хрысціянскае, існуюць храмы Грузінскай Праваслаўнай Царквы, таксама ёсць храмы Армянскай Апостальскай Царквы, каталіцкі касцёл і пратэстанцкія малельныя дамы. Усе гэтыя накірункі хрысціянаў 20 красавіка разам будуць адзначаць сёлета Вялікдзень.





Беларускае Радыё Рацыя