BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы і ўкраінцы апынуліся сярод фігурантаў вялікай справы аб “фішынгу” ў Польшчы

У Польшчы затрыманы 21 чалавек па буйной справе аб кібермахлярствах. Сярод затрыманых ёсць грамадзяне Беларусі і Украіны, паведаміла Цэнтральнае ўпраўленне па барацьбе з кіберзлачыннасцю.

Затрыманні былі праведзены на тэрыторыі 10 ваяводстваў 8-10 студзеня.
“Зламыснікі масава рассылалі СМС-паведамленні з інфармацыяй аб неабходнасці даплаты за пасылку, адпраўленне ці рахунак за электраэнергію. У паведамленнях змяшчаліся спасылкі, якія перанакіроўвалі ахвяр на сайты, якія імітуюць інтэрнэт-парталы электроннага банкінгу”, – гаворыцца ў заяве бюро.

З дапамогай падробленых сайтаў яны атрымлівалі доступ да банкаўскіх рахункаў пацярпелых і выкрадалі з іх сродкі. Усяго былі ашуканы больш за 800 чалавек на агульную суму 2,5 млн злотых (больш за 600 тысяч даляраў).

Падчас вобшукаў, якія прайшлі на 23 аб’ектах, былі канфіскаваны рэчавыя доказы, у тым ліку банкаўскія дакументы, плацежныя карты, тэлефоны, камп’ютары, носьбіты інфармацыі.
Фігурантам былі прад’яўлены абвінавачанні ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе, крадзяжы з банкаўскіх рахункаў, камп’ютарным махлярстве, адмыванні грошай. Пяцёра затрыманых змешчаны пад варту па рашэнні суда.

У паведамленні бюро не канкрэтызуецца, якая была роля грамадзян Беларусі і Украіны ў групе, ці змешчаны яны пад варту.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: ілюстрацыйнае з адкрытых крыніц