Беларусы, што жывуць у італʼянскай Фларэнцыі змаглі сустрэцца з псіхолагам Вольгай Вялічкай і журналістам Ірынай Новік.
Пра сустрэчу распавядае яе арганізатар Юлія Юхно, народная амбасадарка Беларусі ў Італіі:
Гэта была прэзентацыя кнігі Вольгі Вялічкі пра маму ў турме, якая распавядае пра гісторыю дзяцей: як нашыя беларускія дзеці бачаць тое, што адбываецца ўсе гэтыя 4 гады. Таксама была вельмі кранальная сустрэча з Ірынай Новік. Гэта было забаўляльна, парушальна, і дзеткі былі вельмі задаволеныя тым, што атрымалася нешта зрабіць сваімі рукамі.
На сустрэчы было некалькі дзясяткаў беларусаў і іх сяброў, а па ўсёй Італіі па словах Юліі Юхно, жыве амаль дзесяць тысяч чалавек, якія «раскіданыя» па ўсёй тэрыторыі краіны.
Беларускае Радыё Рацыя