BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы Коўна адзначылі Дзень Волі

У Каўнасе адзначылі Дзень Волі. Беларускія актывісты зладзілі прадстаўленне мапы БНР для горада Каўнаса, які беларусы называюць Коўна.

На мерапрыемства прышлі беларусы, літоўцы і ўкраінцы, кажа адзін з арганізатараў імпрэзы Віталь Каліноўскі:

–  Было ўсё вельмі прыгожа, добра, літоўцы задавалі свае пытанні, якія хвалявалі іх паводле таго, што беларусы прадстаўляюць вельмі незразумелую для іх мапу. Я патлумачыў, што насамрэч яны бачаць межы, у якіх у пачатку ХХ стагоддзя ўтварылася Беларуская Народная Рэспубліка. І яны супакоіліся і зразумелі, што ніхто на іхнія землі не прэтэндуе.

Паводле Віталя Каліноўскага, мапа была створана сябрамі былых партый БСДП (Грамада), АГП, «Зялёных», рухам «За свабоду» і канфедэрацыяй незалежных прафсаюзаў. Скончылі прадстаўленне за кубачкам кавы.

Беларускае Радыё Рацыя