BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы Латвіі адзначаюць Дзень Волі

Беларусы ў замежжы ўжо сёння, 24 сакавіка, святкуюць Дзень Волі. У пераважнай большасці беларускіх дыяспар на такую дату запланаваныя мітынгі, акцыі ды шэсці, – пра праграму дыяспары ў Латвіі распавяла адна з арганізатараў:

– У нас будзе сустрэча ў памяшканні Дому народнага сяброўства. Звычайна ў нас там засядае таварыства “Світанак”, якое існуе ў Рызе з 1988 года пад бел-чырвона-белым сцягам. Яны арганізавалі сустрэчу з Уладзімірам Арловым, а таксама спевы Рамана Арлова. Кнігі з “Камуніката” да нас даехалі ўпершыню.

А ўжо заўтра, 25 сакавіка, у панядзелак, у беларускіх дыяспарах запланаваныя мерапрыемствы пераважна гістарычнага ды культурніцкага характару.

Беларускае Радыё Рацыя