Адкрыццё банкаўскіх рахункаў, легалізацыя, атрыманне бясплатнай вышэйшай адукацыі ці пацвержанне беларускіх дыпломаў. І гэта далёка не ўсе праблемы прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Латвіі, якія яны спрабуюць вырашыць разам, у тым ліку, пры дапамозе мясцовых чыноўнікаў, – распавяла беларуска Марына:
– Вельмі хочацца падтрымліваць кантакты са сваімі аднадумцамі, падтрымліваць кантакты і рабіць нешта агульнае, каб падтрымаць адзін аднаго і захаваць сваю самабытнасць.
РР: Ці вялікая беларуская дыяспара ў Латвіі? Як часта вы збіраецеся?
– Прадэмакратычная дыяспара не вельмі вялікая, як у Польшчы, ці Літве. І не такая дасведчаная. Я не ведаю дакладна, колькі нас тут усіх разам, але на 9 жніўня збіраецца каля 100 чалавек. Але часцей збіраемся невялікімі групамі – гарбаты папіць, нешта абмеркаваць, проста дапамагчы адзін аднаму.
РР: Якія тэмы для вас самыя важныя?
– Асноўныя пытанні – прававыя і пытанні інтэграцыі прадстаўнікоў дыяспары. Запрашалі прадстаўнікоў міністэрства, якія адказныя за тыя, ці іншыя пытанні. Пыталіся, якія ў нас праблемы. Добрым вынікам было тое, што нас паслухалі. Абяцалі дапамагаць, не кінулі нас.
Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя