BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы Латвіі расказалі Ціханоўскай пра свае праблемы

Падчас візіту ў Латвію Святлана Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі беларускай дыяспары і абмеркавала праблемы, з якімі сутыкаюцца беларусы ў краіне. Частку гэтых пытанняў яна пазней агучыла на сустрэчах з прэзідэнтам Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам і іншымі прадстаўнікамі латвійскіх уладаў.

Святлана Ціханоўская на сустрэчы з беларусамі Латвіі.

Як адзначае прадстаўніца беларускай супольнасці ў Латвіі Людміла Іванова, для дыяспары было важна, каб іх праблемы былі пачутыя на дзяржаўным роўні:

– Латвія ўсё ж такі нацыянальная дзяржава, гэта прапісана ў Канстытуцыі. Меншасцям цяжка. Гэтыя пытанні мы паднімалі: беларусы не могуць набываць нерухомасць у Латвіі; беларускія пенсіянеры ў Латвіі не атрымліваюць пенсіі; беларусаў разглядаюць праз коску пасля расейцаў, і гэта звязана менавіта з вайной ва Украіне.

Тым часам падчас афіцыйных сустрэч з кіраўніцтвам Латвіі Святлана Ціханоўская таксама закранула пытанні падтрымкі дэмакратычных сілаў Беларусі, узмацнення ціску на рэжым Аляксандра Лукашэнкі і дапамогі беларусам, якія вымушана пакінулі краіну.

Цалкам матэрыял:

Святлана Ціханоўская
Святлана Ціханоўская
Святлана Ціханоўская на сустрэчы з беларусамі Латвіі.
Святлана Ціханоўская сустракалася з кіраўніцтвам Латвіі.
Эдгарс Рынкевічс і Святлана Ціханоўская.
Святлана Ціханоўская на сустрэчы з беларусамі Латвіі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Беларусы Латвіі.