BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы маюць праблемы ў польскіх банках з новай прычыны

Ужо некалькі беларусаў сутыкнуліся з праблемамі ў польскіх банках, бо іх імёны і прозвішчы супадалі з людзьмі з санкцыйнага спісу, паведаміў тг-канал для айцішнікаў у Польшчы Dzik Pic.

Адзін з такіх беларусаў пералічыў, з чым яму давялося сутыкнуцца:

— буйная роварная крама заблакавала акаўнт;

— амаль кожны раз пры замове з крамаў кур’ерскай дастаўкай DHL просяць скан пашпарта, пры тым што канчатковы адрас дастаўкі не змяняецца.

Таксама наш суайчыннік не змог узяць іпатэку ў банку Millenium. Заяўку адпрэчылі з прычыны “павышаных мераў фінансавай бяспекі”.

Справа ў тым, што ў санкцыйных спісах дастаткова мала інфармацыі пра падсанкцыйную асобу. Таму шмат залежыць ад уважлівасці банкаўскай службы, якая займаецца праверкай