BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы на трэцім месцы па колькасці злачынстваў сярод іншаземцаў у Польшчы

За 2024 год у Польшчы затрымалі за здзяйсненне злачынстваў і адміністрацыйныя парушэнні 16 437 замежных грамадзянаў. Гэта на 857 менш, чым годам раней. Лічбы вынікаюць са звестак Галоўнай управы паліцыі Польшчы, атрыманых RMF FM.

Фота: bialystok.eska.pl

Найчасцей іншаземцаў затрымлівалі за язду на асабістым транспарце пасля ўжывання алкаголю. Лідары па затрыманнях – грамадзяне Украіны — 9753 чалавекі. Яны значна апярэджваюць грамадзянаў усіх іншых дзяржаў. На другой пазіцыі ў сумным рэйтынгу грамадзяне Грузіі — 1780 чалавек. Трэцяе месца ў рэйтынгу парушальнікаў правапарадку занялі беларусы. Іх каралі 1122 разы. Грамадзянаў Беларусі 178 разоў лавілі на кіраванні аўтамабілем пасля ўжываньня алкаголю, 130 разоў за крадзяжы і 59 затрыманняў адбыліся ў справах аб хабарніцтве.

Улады Польшчы тым часам рыхтуюць больш строгія захады адносна парушальнікаў закону.