Сябры партыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Зміцер Лупач і Яўген Дудкін наведалі месца бітвы нямецкіх нацыстаў з палякамі – Млаву.

Менавіта тут беларускія жаўнеры Войска Польскага сустрэлі нямецкіх захопнікаў. Зміцер Лупач і Яўген Дудкін усклалі вянок з бел-чырвона-белай стужкай, кветкі, паставілі лампадкі да помніка загінуўшым у першыя дні Другой сусветнай вайны 1939 года, кажа Зміцер Лупач:
– Для мяне гэты дзень вельмі важны – 1 верасня 1939 года. У школе ў нас ў некалькіх абзацах згадвалася, што пачалася Другая сусветная вайна, якую развязалі імперыялісты. Але СССР не ўступіў. Стоячы ў Млаве, дзе змагаліся палякі і таксама беларусы, думаеш, што столькі людзей загінула, але ахвяра іх была недарэмнай.
Паводле Зміцера Лупача, крыўдна, што да гэтага часу ўдзел беларусаў у Другой сусветнай вайне замоўчваецца да гэтага часу. Але беларусы, якія жывуць у Польшчы, павінны наведваць мясціны, дзе ваявалі нашы продкі.
Цалкам матэрыял:








Беларускае Радыё Рацыя