
Некамерцыйная арганізацыя беларусаў Нідэрландаў MARA 12-га траўня запрашае ўсіх ахвочых далучацца да Другой анлайн-лекцыі Мікіты Моніча. Тэма сустрэчы – невідавочная карысць ад спажывання культурных прадуктаў. Кажа спікер, культуролаг Мікітa Моніч:
– Што гэта дае, калі чалавек спажывае паэзію, што нам дае тэатр. Што мы можам атрымаць ад больш-менш рэгулярнага спажывання музыкі, архітэктуры і канешне ж выяўленчага мастацтва, бо куды без яго. Буду распавядаць, якія перавагі, бенефіты, што добрага можа атрымаць звычайны чалавек.
Палова сабраных грошай пры правядзенні анлайн-лекцыі будзе накіравана на патрэбы фонду BySol. На якую ініцыятыву – арганізатары будуць вырашаць разам з тымі, хто набудзе квіток. Пачатак а 17-й гадзіне.
Беларускае Радыё Рацыя