BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы перапрасілі ў сям’і польскага жаўнера, што загінуў на мяжы з Беларуссю

Яўген Дудкін і Зміцер Лупач пад час пахавання польскага памежніка Матэвуша Сітэка ў Новым Любелі выказалі словы спачування бацькам загінулага, гаворыць Яўген Дудкін:

— Шмат людзей, толькі вайскоўцаў, прэзідэнт. Прыехала шмат палякаў, звычайных людзей, што прынеслі кветкі, палілі знічы. Мы са Змітром Лупачам прастаялі доўгую чаргу. Была мажлівасць выказаць словы спачування сям’і. Стаяла маці жаўнера. Я паспеў выказаць пару словаў, што мы, беларусы, маліліся за яе сына, што мы бачым у гэтым чалавеку героя, што бараніў сваю краіну.

Паводле Яўгена Дудкіна, ім было цяжка і сорамна стаяць перад бацькамі таго чалавека, жыццё якое абарваў бандыт з беларускага боку. Але яны павінны былі гэта зрабіць. Бо Матэвуш абараняў не толькі свой народ, а і тых беларусаў, якія атрымалі прытулак у Польшчы.

Беларускае Радыё Рацыя