BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы Польшчы перадалі падарункі для ўкраінскіх дзяцей

Беларусы Беластоку і іншых гарадоў Польшчы збіралі падарункі для ўкраінскіх дзетак. Беларусы, што зараз знаходзяцца ва Украіне, штогод віншуюць украінскіх дзетак, чые бацькі загінулі падчас вайны.

Сёлета падарункі даставілі ў Чарнігаўскі дзіцячы інтэрнат літаральна пад абстрэламі, кажа беларуская валанцёрка цэнтра «Сустрэча» Алена Жаркевіч.

– Нас цэлы дзень чакалі дзеткі і рыхтаваліся да нашага прыезду. Але ж калі мы прыехалі, там былі два прылёты, і дзеці былі ў бамбасховішчы цэлы дзень. Калі мы туды прыйшлі, ім паведамілі, што прыйшлі беларусы, і частка дзяцей перапалохалася, частка дзяцей пачала плакаць. Ну а потым дырэктарка дзіцячага дому распавяла ім, хто мы такія, што мы дапамагаем Украіне, што мы побач з першых дзён там.

З-за апошніх масіраваных абстрэлаў Украіны беларускія валанцёры не змаглі патрапіць у дзіцячы дом Перлінка, што месціцца на прыфрантавой тэрыторыі. Беларускія валанцёры штогод наведваюць тамашніх дзетак, што зазналі жахі вайны. Дзеці ведаюць і чакаюць іх. Вандроўка ў гэты дзіцячы дом адбудзецца ўжо пасля Новага году. Далучыцца да віншавання ўкраінскіх дзетак яшчэ не позна. Можна перавесці грошы на падарункі. Усе неабходныя рэквізіты можна знайсці ў ТГ-канале валанцёрскага цэнтра «Сустрэча».

Беларускае Радыё Рацыя