Беларускія ўдзельнікі акцыі «Ультыматум» не пакідаюць надзеі дамагчыся станоўчых вынікаў у дасягненні сваіх мэтаў па вызваленні палітвязняў, спынення тэрору ў Беларусі і спынення правакацый на беларуска-польскай мяжы. Таму яны правялі акцыю ля кітайскай амбасады і перадалі зварот аб заняцці Кітаем цвёрдай пазіцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.

Кажа прадстаўнік Нацыянальна-дэмакратычнай платформы Анатоль Фёдараў:
– Таму што з Кітая ідзе вялікі паток тавараў праз беларуска-польскую мяжу. А ў гэты ж час працягваюцца рэпрэсіі, яны бессэнсоўныя на сённяшні дзень, іх няма патрэбы праводзіць. І гэта стварае праблемы. На гэта вымушаны неяк рэагаваць Захад, і мы падштурхоўваем Захад да такой рэакцыі. І апроч таго гэтая праблема з мігрантамі, якая штучна ствараецца, Гэта таксама прывядзе да таго, што мяжа будзе закрытая цалкам. І мы звярнулі кітайскія ўлады на гэта ўвагу.
Паводле Анатоля Фёдарава, менавіта рэжым Лукашэнкі нясе пагрозу эканамічным і палітычным інтарэсам Кітая ў дачыненнях з Еўразвязам пры поўным закрыцці шляхоў на Захад.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:


Беларускае Радыё Рацыя