BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы сталі заўважна радзей едзіць у Літву

Прыкладна 550 тысяч беларусаў ездзіла ў Літву ў мінулым годзе. Агулам яны перасеклі мяжу каля 1,5 млн разоў, сведчаць даныя літоўскай Службы аховы дзяржаўнай мяжы. Для параўнання: у 2023 годзе Літву наведала больш за 700 тысяч беларусаў. Такім чынам, за год лік беларускіх візіцёраў скараціўся прыкладна на 21%, колькасць перасячэнняў мяжы — на 42%.

Фота: © AFP 2024 / PETRAS MALUKAS

Міністр унутраных спраў Уладзіслаў Кандратовіч мяркуе, што гэта можа быць звязана са змяншэннем колькасці беларусаў на літоўскім рынку працы, закрыццём шэрагу пунктаў пропуску на літоўска-беларускай мяжы ды “іншымі мерамі, якія пастрожылі ўезд у краіну”.

Разам з тым чыноўнік не бачыць неабходнасці змякчаць або ўзмацняць жорсткасць дзейных у дачыненні да беларусаў абмежаванняў.