Беларусы Варшавы выйшлі на чарговую нядзельную акцыю. Тэма гэтай акцыі «Беларусы супраць вайны». Падчас акцыі прагучалі нязручныя для рэжыму пытанні, галоўнае з якіх: калі дыктатар спыніць грамадзянскую вайну ўнутры краіны?
Кажа лідар Руху Салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык:
– Шаноўныя спадарства, сапраўды давайце быць разам, будзем адэкватнымі да той катастрофы, у якой апынуўся наш вялікі беларускі народ. Забыліся на Астравецкую АЭС, якую расейскі генштаб паставіў якраз на будучую расейскую вайну. Але ж нельга забывацца на тую пагрозу, якая ёсць над Варшавай, над Вільняй, над усім чалавецтвам.
На жаль, акцыя была нешматлікай. Паводле арганізатараў акцыі, хацелася б, каб тая вялікая колькасць беларусаў, якая пражывае ў Варшаве, не забывалася на тых, каго рэжым катуе ў сваіх засценках і каму патрэбна наша дапамога.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя