BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы ў Італіі атрымаюць часовы прытулак

Кіраўніца Асацыяцыі беларусаў «Талака» і прадстаўніца Народнай Амбасабы Беларусі ў Італіі Юлія Юхно атрымала ключы ад сацыяльнага жытла ў Фларэнцыі. Тут будзе часовы шэлтар для беларусаў, вымушаных пакідаць радзіму.

Гэта быў складаны праект, самы італьянцы казалі, што будзе цяжка яго ажыццявіць — кажа Юхно.

-Шэлтар будзе не толькі для палітзняволеных, але для ўсіх рэпрэсаваных агулам. Гэта будзе не вельмі вялікі шэлтар на 6 – 8 чалавек.

Па словах Юліі, шэлтар стане часовым месцам прытулку для беларусаў Італіі:

-Гэта будзе транзітнае месца ў сэнсе, што звычайна я стараюся інтэграваць людзей у дзяржаўныя праграмы. Таму да гэтага моманту, пакуль людзі не інтэграваныя ў гэтыя дзяржаўныя праграмы ім трэба дзесьці жыць. Вось шэлтар гэта будзе такое месца, куды яны змаглі б прыехаць і пабыць той час,  які мне патрэбны, каб я магла інтэграваць іх у нейкія іншыя праграмы.

Юлія Юхно вельмі ўдзячная ўсім партнёрам, якія падтрымалі стварэнне шэлтара, аднак для яго пастаяннай працы патрэбныя ахвяраванні. Падтрымаць працу шэлтара можна звязаўшыся з яго арганізатарамі.

Беларускае Радыё Рацыя