BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы ў Кіеве праводзяць заняткі па медыцыне для падлеткаў

Украінскія дзеці, якія растуць ва ўмовах вайны, вымушаныя вельмі рана сутыкацца з тым, што ў мірным жыцці звычайна прыходзіць значна пазней.

Таму ў беларускім пункце нязломнасці ў Кіеве зладзілі заняткі па тактычнай медыцыне для ўкраінскіх падлеткаў, распавядае валанцёрка Ірына Шчасная:

– Заняткі праходзілі па суседству з бомбасховішчам, таму што ў самім пункце нязломнасці праз вялікую колькасць людзей не было магчымасці. На раёне зламаўся трансфарматар. Людзі кажуць, што ўжо 16 гадзін няма святла. Таму ў нас шмат людзей, людзі хочуць зарадзіць мабільнікі. Мы вывелі дзетак у бомбасховішча і там праводілі з імі заняткі.

Праводзіў заняткі беларускі добраахвотнік, які мае баявы досвед. “Ужо са школьнага ўзросту ўкраінскія дзеці асвойваюць базавыя навыкі медыцынскай дапамогі — не з цікаўнасці, а з неабходнасці,” — распавёў ваяр, які не раскрывае свайго імя.

– У першую чаргу мы праходзілі што такое турнікет, навошта ён патрэбны, як ім карыстацца. На мне спрабавалі яго зацягваць, каб спыніць умоўны крывацёк. Мінімум інфармацыі, крыху практыкі. Некаторыя дзеці ведалі, што такое турнікет. Нас гэта парадавала. Некаторыя нават ведалі, які ім карыстацца. Неверагодна гэта парадавала. Хаця з другога боку гэта крыху страшна, што дзеці ведаюць такое. Сёння трошкі з імі пасмяяліся.

Паводле слоў беларускага добраахвотніка, усе вайскоўцы, якія прыязджаюць ва Украіну, абавязкова праходзяць курсы тактычнай медыцыны, незалежна ад падраздзялення, у якім яны будуць служыць. Ён падкрэслівае, што ва ўмовах вайны навыкі першай медыцынскай дапамогі становяцца неабходнымі і для цывільнага насельніцтва, бо ўдар па мірнай інфраструктуры можа адбыцца ў любы момант.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя