BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы Уроцлава ладзяць традыцыйную ялінку для дзяцей

Ялінку для беларускіх дзетак ужо сёння, 26 снежня, ладзяць беларусы Уроцлава, а заўтра, 27 снежня, у суботу, падвядуць вынікі году.

навагодняя ялінка

Таксама калядаванне адбудзецца 6 студзеня, – распавёў прадстаўнік Рады Аб’яднання Суполка беларусаў Уроцлава (Białoruski Związek Solidarności) спадар Ян:

-Дзіцячая ялінка – гэта адно з першых увогуле мерапрыемстваў, якія мы пачалі рабіць, яшчэ ў 2021 годзе была першая ялінка. І гэта магчымасць падарыць дзецям крышку беларускага свята. Кожны год гэта рыхтуе ініцыятыва народных спеваў. Яны спяваюць традыцыйныя калядныя песні, паказваюць нейкія сцэнкі, плюс мы заўсёды рыхтуем нейкія сімвалічныя падарункі, каб дзеці адчувалі сапраўднае свята.

Таксама з бліжэйшых падзей – ужо ў гэтую нядзелю, 28 снежня, адбудзецца прэзентацыя курсаў Тутэйшага Тэатра. Сустрэча пройдзе па адрасе: Кнігарня Nook Book, pl. Teatralny, 3.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя