Беларусы Варшавы абмеркавалі ў беларускай прасторы «Робім разам» затрыманне 13 лістапада былога афіцэра, былога каліноўца Васіля Верамейчыка. Ён спецслужбамі Лукашэнкі быў вывезены ў Беларусь і зараз знаходзіцца ў СІЗА КДБ. І гэта не першы выпадак, калі лепшыя беларусы аказваюцца ў лапах спецслужбаў, гаворыць кіраўнік аддзялення партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя ў Варшаве Яўген Дудкін:
– Мы сабраліся па справе жаўнера-каліноўца, які знаходзіцца зараз у палоне, у Менску, якога даставілі з В’етнама. Гэта сапраўды вельмі жудасная гісторыя, таму што незразумела якім чынам чалавек не змог зрабіць сабе дакументы на эміграцыі.
Сяргей Бульба:
– Бяда з Васілём падштурхнула ўсіх нас, беларусаў, задумацца, хто мы, што мы, наколькі мы ў дыяспары ў небяспецы. Таму ў прынцыпе ўзнікае ідэя, што неяк самім трэба пачынаць рупіцца за сваю бяспеку.
Падчас дыскусіі, у якой удзельнічала 20 чалавек, было выказана шмат крытычных заўваг у бок розных беларускіх фондаў, цэнтраў, якіх напладзілася як грыбоў у лесе, але спецыфіка іх актыўнасці зусім незразумелая.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя