Беларусы Варшавы адзначылі 15 сакавіка Дзень Канстытуцыі.

Дзень Канстытуцыі ў Беларусі, мае гістарычнае значэнне як дата прыняцця Канстытуцыі краіны, але гэтае свята, як кажуць, са слязамі на вачах. Бо сённяшняя Канстытуцыя не бароніць беларусаў, – гаворыць арганізатар акцыі, сябра грамадскай арганізацыі «Акцыі беларусаў Варшавы» і Беларускай асацыяцыі беларусаў «Да Волі» Васіль Плешкуноў:
– Па Канстытуцыі мы маем свабоду слова. Але ў турмах працьма людзей, якія выказаліся насуперак уладам. Усе роўныя ў сваіх правах. Але пасада прэзідэнта чамусьці надае яму імунітэт недатыкальнасці. Кожны чалавек мае права на жыццё, але Беларусь адзіная краіна ў Еўропе, у якой дзейнічае смяротнае пакаранне. 15 сакавіка 1994 года набыў правы асноўны закон краіны – Канстытуцыя. Калі прававыя нормы Канстытуцыі не выконваюцца, гэта ставіць пад сумнеў прававую аснову ўсіх дзяржаўных інстытутаў.
Падчас акцыі падкрэслівалася сувязь Дня Канстытуцыі і Дня Волі з прызывам узяць удзел у акцыі 28 сакавіка – дату адзначэння сёлета Дня Волі ў Варшаве. Васіль Плешкуноў аб´явіў пра жаданне балатавацца ў Каардынацыйную Раду ў кааліцыі Латушкі.

Скончылася акцыі традыцыйным агульным здымкам.
Цалкам матэрыял:





Беларускае Радыё Рацыя






