BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы Варшавы адзначылі шматнацыяльным мітынгам Тыдзень паняволеных народаў

Беларусы Варшавы адзначылі шматнацыяльным мітынгам Тыдзень паняволеных народаў. Нягледзячы на моцную спякоту, на мітынгу сабраліся  беларусы, якуты, чачэнцы, татары ды іншыя народнасці былога СССР. Яны прыйшлі выказаць сваё «НЕ» Расейскай імперыі і засведчыць падтрымку Украіне.

Кажа палітычны лідар нацыянальна-вызвольнага руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазьняк:

–  Расейскі мордар павінен быць разбураны, інакш будзе вайна, інакш будзе прыгнёт, інакш будзе каланіялізм. Трэба дзейнічаць разам, не толькі Прыбалтыка-Беларусь-Україна-Каўказ, але і Татарстан, і Башкартастан, і Саха, і Удмуртыя, і Мары-Эл.

Кажа арганізатар мітынга, прадстаўнік грамадскай арганізацыі «Беларусы Варшавы» і асацыяцыі палітвязняў «Да волі» Васіль Плешкуноў:

– Мы ладзім акцыю ў падтрымку народаў, якія церпяць ад каланіяльнай палітыкі буйных імперый. Тыдзень зняволеных народаў адзначаецца з 1953-га года, кожны трэці тыдзень ліпеня ў дэмакратычных краінах праходзяць акцыі. Мы не горш за іншых ведаем страшэнныя праявы імперскай пошасці – генацыд, знішчэнне нашай мовы, культуры, ідэнтычнасці.

Руслан Гусейнаў, праваабаронца:

– У кожным месцы ў свеце садзяць людзей, якія ідуць супраць сістэмы, супраць рэжыму, супраць дыктатуры і г.д. Зараз мы бачым людзей з іншых краін, якія прыйшлі падтрымаць нас. І мы таксама падтрымліваем іх, так як яны ідуць супраць гэтай дыктатуры, супраць рэпрэсій у дачыненні да актывістаў, праваабаронцаў, журналістаў.

Скончылася акцыя выкананнем песні рэвалюцыі ў Беларусі «Разбуры турмы муры» і агульным здымкам.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя