BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы Варшавы адзначылі Вербніцу

Вербная нядзеля ў Варшаве была сонечнай і прыгожай ад вялікай колькасці людзей з упрыгожанымі галінкамі вярбы. Беларускія католікі Варшавы адсвяткавалі ўезд Ісуса ў Ерусалім 2000 гадоў таму ў касцёле Святога Аляксандра.

Яны асвяцілі прынесеныя галінкі – сімвал радасці ад прыходу Ісуса, гаворыць вернік Дзмітрый Лупач:

-Гэта чаканне самага галоўнага хрысціянскага свята – Вялікадня. Яно мае вялікі сэнс. 2000 гадоў таму народ радасна вітаў Хрыста, а пасля праз колькі дзён выдаў яго на смерць. Таму яно шмат у чым нагадвае сённяшні дзень. Але чакаем, спадзяёмся і верым.

Ля касцёла беларусы арганізавалі кірмаш, дзе можна было набыць па-мастацку аформленыя галінкі вярбы, рознае печыва, самаробнае мыла і прыгожыя кветкі.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя