BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы Варшавы cупраць катаванняў у Беларусі

Прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Варшаве завяршылі Тыдзень cупраць катаванняў акцыяй у цэнтры Варшавы.

Нягледзячы на моцную спякоту каля 30 чалавек выйшлі, каб у чарговы раз публічна агучыць страшную сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, кажа запрошаны на акцыю ксёндз Вячаслаў Барок:

– Будзем абыякавымі да стасавання катаванняў, да ахвяр катаванняў, у той час мы самі будзем губляць сваю чалавечнасць. Гэтага вельмі б не хацелася. Хочам застацца людзьмі, мы не можам быць абыякавымі. Мы павінны задаць пытанне, а што мы можам зрабіць? Як мы можам іх вызваліць? Нашы палітвязні, гэта не проста палітвязні, гэта палонныя. Палонных можна мяняць на палонных.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Паводле выступоўцы, тых, каго каліноўцы бяруць у палон трэба мяняць на беларускіх палітвязняў. Гэта пакуль адзіны дзейсны выхад, іншых проста не бачна.

Беларускае Радыё Рацыя