Беларусы Варшавы маліліся за душы забітага на мяжы польскага жаўнера Матэвуша Сітэка і беларускага жаўнера ва Украіне з пазыўным «Кракаў».
Святая імша адбылася ў касцёле Святога Аляксандра. Замовіў імшу кіраўнік Варшаўскага аддзялення партыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Яўген Дудкін. Вёў службу ксёндз Вячаслаў Барок.
Кажа Яўген Дудкін:
-Святая імша за забітага на беларуска-польскай мяжы жаўнера Войска Польскага Матэвуша Сітэка – гэта сігнал, што банды Лукашэнкі гатовыя на забойствы польскіх памежнікаў. Фактычна гэта можа прывесці нават да лакальнага ваеннага канфлікту паміж Беларуссю і Польшчай.
Удзельніца імшы:
-І, канешне, мы маліліся за сваіх братоў, сыноў, тых, хто загінуў ва Украіне. 63 ужо чалавекі, якія былі добраахвотнікамі ва Укріане.
Беларусы Варшавы спачуваюць бацькамі і родным забітых. Паводле Яўгена Дудкіна, на жаль, ніхто з беларускіх палітыкаў не прыйшоў на імшу. Хаця менавіта іх бяспеку ад лукашэнкаўскага рэжыму забяспечваюць польскія жаўнеры.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя