
Пісаць пісьмы палітвязням, хаця і беззваротна, усё роўна патрэбна. Іх можна сфатаграфаваць і потым, пасля вызвалення, паказаць. А можа нешта і дойдзе. Палітвязні атрымліваюць звесткі, што ім пішуць, але не аддаюць. Таму беларусы Варшавы пішуць лісты індывідуальна і калектыўна ў розных месцах горада. Напрыклад, у канцы тыдня такое калектыўнае пісанне адбылося ў беларускай прасторы “Робім разам”, кажа Кацярына Кучук:
– У прынцыпе актывісты робяць гэта ўжо даўно. Зразумела, што ў апошнія часы, улічваючы ўсе абставіны, улічваючы складанасць перадачы лістоў, улічваючы небяспеку перадачы, менш людзей далучаецца. Ужо вельмі шмат напісана, вельмі шмат зроблена, перададзена і г.д. Я лічу, што справа ўсё роўна неабходная таму, што палітвязні дагэтуль знаходзяцца за кратамі, праблема ўсё яшчэ ёсць. Па кроплі, але рабіць гэта варта.
Поўны гук у далучаным гукавым файле:
На гэты раз мастачка Яўгенія Палуян прынесла намаляваныя для палітвязняў паштоўкі. Іх засталося толькі падпісаць са словамі падтрымкі. Паводле ўдзельніка напісання пісьмаў Алеся Круткіна, гэта самае малое, што беларусы могуць рабіць для палітвязняў.






Беларускае Радыё Рацыя






