Актывісты беларускай дыяспары ў Варшаве правялі акцыю ля амбасады Вугоршчыны. Галоўная мэта – выказаць негатыўнае стаўленне да прэм’ер-міністра Вугоршчыны Віктара Орбана, які адмовіўся падпісаць сумесную заяву Еўразвязу пра непрызнанне выбараў у Беларусі і павіншаваў Лукашэнку з перамогай.

Кажа арганізатар акцыі, сябра грамадскага аб’яднання «Беларусы Варшавы» і Беларускай асацыяцыі палітвязняў «Да волі» Васіль Плешкуноў:
– У падтрымку беларусаў 26 з 27 краінаў Еўразвязу падрыхтавалі заяву пра тое, што выбары Лукашэнкі не прызнаныя і ўлады яго нелегітымная. Але ж прэм’ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан не падтрымаў звароту, такім чынам заблакаваўшы рашэнне астатніх. Таму мы сабраліся зараз каля вугорскай амбасады, каб нагадаць яму, кіраўніку Вугорскай краіны, што сумленне не тавар на продаж. А на чужым горы сваё шчасце не пабудуеш.
Удзельнікі акцыі парадаваліся за вызваленне Паліны Шарэнды-Панасюк, павіншавалі яе з выхадам на волю, успомнілі тых, хто пакутуе ў засценках дыктатара. Акцыя завяршылася агульным здымкам.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:






Беларускае Радыё Рацыя






