BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы Варшавы правялі антываенную акцыю

У цэнтры Варшавы ля помніка Каперніку прайшла чарговая акцыя беларусаў. Гэта быў завяршальны этап серый акцый пад назвай: “Не вайне!”. Актуальнай застаецца салідарнасць з палітвязнямі.

Беларусы Варшавы на акцыі адзінадушна асудзілі вайну, якую развязалі Пуцін і Лукашэнка супраць Украіны. А таксама патрабавалі свабоды беларускім палітвязням, якіх катуюць, калечаць і забіваюць у турмах дыктатара, кажа ўдзельнік акцыі Вячаслаў Сіўчык:

– Натуральна пра Другую сусветную вайну нельга забываць, таму калі я сёння выступаў, то казаў і пра Монтэ-Касіна, гэта знакамітая бітва па вызваленні Рыму. Я не мог не сказаць пра 7 траўня 1999 года, калі гэтая злачынная банда Лукашэнкі знішчыла аднаго з лідараў беларускай апазіцыі – Юрыя Захаранку. Зноў такі на вялікі жаль мы ўжо звыкліся, што прайшло 25 гадоў і злачынцы, якія здзейснілі гэта забойства, яны добра пачуваюцца.

Акцыя скончылася супольным фота і прыватнымі размовамі з прысутнымі кандыдатамі ў Каардынацыйную раду. На жаль, прысутнічала не так шмат людзей, як бы гэтага хацелася, пашкадавала адна з удзельніц акцыі.

Беларускае Радыё Рацыя