
Беларусы Варшавы правялі чарговую, чацвёртую па ліку акцыю “Ультыматум”. Пікет адбыўся насупраць Прэзідэнцкага палацу.
Беларусы Варшавы заклікаюць вышэйшыя інстытуты Еўразвязу і ўлады Польшчы заняць больш рашучую пазіцыю ў адносінах да тэрарыстычнага рэжыму Лукашэнкі, кажа ўдзельнік акцыі былы супрацоўнік Адміністрацыі прэзідэнта і амбасады Беларусі ў Варшаве Анатоль Котаў:
– Людзей прыходзіць усё больш. Кожная акцыя скончваецца тым, што перадаецца петыцыя ў той дзяржаўны орган пад якім праводзіцца пікет. Па выніках адной з мінулых акцый у нас ужо адбыліся афіцыйныя сустрэчы ў міністэрстве замежных спраў Польшчы. Зрух ёсць, але гэта той цягнік, які трэба разварушыць. Калі нічога не рабіць, то само не зробіцца. Не спыняемся.

Працягвалася акцыя 2 гадзіны. Удзельнікі акцыі трымалі ў руках партрэты палітвязняў. А таксама малюнкі, на якіх можна было бачыць, што прапаноўваюць беларусы для вызвалення палітзняволеных. Збіраліся подпісы пад петыцыяй, якая будзе пададзена ў Прэзідэнцкую канцылярыю.






Беларускае Радыё Рацыя






