BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы Варшавы правялі “Калядны кірмаш”

16-17 снежня ў беларускай прасторы “Робім разам” Варшавы адбыўся “Калядны кірмаш”.

Наведнікаў кірмашу радавалі прыгожыя рэчы з нацыянальным каларытам, зробленыя беларускімі і ўкраінскімі рамеснікамі, кажа Яўгенія:

– У мяне святочныя пакуначкі з дамашнім печывам трох відаў і карціна, якую я сама намалявала.

Кажа Вольга:

– У мяне навагодняя тэматыка. Ёсць калядная каза, анёлы для аздаблення ялінкі і ўпрыгожвання святочнага стала.

Матэрыял у далучаным гукавым файле:

“Калядны кірмаш” працягнецца 23 снежня. Майстры парупіліся, каб беларусы Варшавы не засталіся без падарункаў на Раство і Каляды.

Беларускае Радыё Рацыя