Беларусы Варшавы правялі марш памяці Міхаіла Жызнеўскага. Распачаўся марш мітынгам ля помніка Каперніку. Падчас мітынгу было шмат выступоўцаў. Людзі ўспаміналі загінуўшых ва Украіне і Беларусі герояў, выказвалі словы падтрымкі палітвязням і іх сем´ям, асудзілі апошнюю хвалю рэпрэсій супраць сваякоў палітвязняў.
Гаворыць арганізатар акцыі спікер беларускай асацыяцыі палітвязняў «Да волі» Алег Кулеша:
– Была прысвечана акцыя ўшанаванню памяці загінулых за свабоду Украіны і Беларусі. Не можа быць вольнай Украіна і незалежнай Беларусь паасобку. Канешне, згадалі яшчэ тыя падзеі, якія адбываліся на гэтым тыдні ў нас, на тэрыторыі Беларусі, той хапун, якія зладзіла КДБ.
Вячаслаў Сіўчык, рух салідарнасці “Разам”:
– У гэты тыдзень 10 гадоў, 22 студзеня, як яго забілі на майдане.
Скончыўся мітынг маршам па цэнтры Варшавы да Замкавай плошчы.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя