Акцыі прысвечаны адной тэматыцы: пытанню вызвалення палітвязняў у Беларусі. Першая з іх адбылася 13 студзеня каля польскага Сейма, 24 студзеня – каля будынка Міністэрства замежных спраў Польшчы.

Падчас акцый перадаюцца петыцыі з прапановамі, да прыкладу, на імя міністра замежных спраў Радаслава Сікорскага, гаворыць адзін з арганізатараў акцыі Анатоль Фёдараў:
-Мы будзем паступова нарошчваць нашыя акцыі, каб глядзець, якія ў нас магчымасці, чаго не хапае, што трэба зрабіць лепей. Мы звяртаемся да польскіх уладаў з тым, каб яны занялі больш ясную і цвёрдую пазіцыю ў адносінах да таго, што адбываецца ў Беларусі.
Паводле палітыка, трэба праводзіць акцыі там, дзе прымаюцца рашэнні і адносяцца да беларусаў прыязна. Чарговая акцыя адбудзецца 7 лютага каля будынка польскага ўрада.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя






