Беларусы Варшавы сустрэліся з Таццянай Грыневіч-Матафонай на прэзентацыі праз анлайн-сувязь. Таццяна прэзентавала сваю кнігу песень для беларускіх дзетак «Гэй ты, братка Новы Годзе». Анлайн-сустрэча адбылася ў Вітрыне Дома Усходняга Варшавы. Таццяна не паэтка, яна паклала на музыку вершы лепшых беларускіх паэтаў.

Гаворыць Таццяна Грыневіч-Матафонава:
– Пашукала і знайшла зімовыя вершы нашых лепшых паэтаў. Лепшыя вершы пра зіму, якія паклаліся на музыку. Гэта Васіль Жуковіч, Ларыса Геніюш, Валянціна Аксак, Уладзімір Някляеў, Янка Журба, Якуб Колас, Ніл Гілевіч, Язэп Пушча, Алаіза Пашкевіч (Цётка). Пасля Варшавы год таму прыехала сюды, у Стамбул, і была такая проста натхнёная ад сустрэчаў з беларусамі. Я разумею, што набліжаецца Новы год і трэба нешта рабіць.
Прысутны на анлайн-сустрэчы знакаміты бард Сяржук Сокалаў-Воюш расказаў пра свой удзел у гэтым праекце. Ён напісаў словы да трох песень у кніжку складанак «Гэй ты, братка Новы Годзе». Таксама выканаў для прысутных на сустрэчы некалькі сваіх песень.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:






Беларускае Радыё Рацыя






