BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы Варшавы ўшанавалі памяць Рамана Бандарэнкі і іншых забітых рэжымам Лукашэнкі

Беларусы Варшавы ўшанавалі памяць Рамана Бандарэнкі і іншых забітых рэжымам Лукашэнкі. Акцыя прайшла ля амбасады Беларусі ў Варшаве. Людзі былі з бел-чырвона-белымі сцягамі і партрэтамі бязвінна забітых у руках. На партрэтах была інфармацыя пра кожную знішчаную рэжымам ахвяру. Людзі запалілі знічы і ўспомнілі кожнага забітага.

Пасля акцыі ўдзельнікі паставілі ля амбасады фотаздымкі як дакор, як напамін пра злачынны і карны рэжым у Беларусі. Гаворыць арганізатар акцыі, сябра асацыяцыі беларускіх палітвязняў «Да волі» і «Беларусы Варшавы» Васіль Плешкуноў:

– Мы ўшанавалі памяць тых хто загінуў за свабоду Беларусі. Іх імёнаў, на жаль, вельмі шмат, але яны як анёлы, заўсёды з намі: Віктар Ганчар, Анатоль Красоўскі, Юрый Захаранка, Генадзь Шутаў, Раман Бандарэнка, Вітольд Ашурак, Алесь Пушкін, і іншыя, іншыя, іншыя. І вось зусім нядаўна за кратамі памёр яшчэ адзін палітвязень ужо сёмы, Дзмітрый Шлетгаўэр. І колькі яшчэ іх мусіць быць? Хто прымаў удзел у забойстве Рамана Бандарэнкі? Усе, хто забіваў Зельцэра і ўсіх нашых людзей, усе будуць несці адказнасць.

Цалкам матэрыял:

Акцыі памяці ладзяцца беларусамі па ўсяму свету. 12 лістапада споўніцца чатыры гады, як быў забіты паслугачамі рэжыму жыхар Менска мастак Раман Бандарэнка. Яму быў 31 год.

Беларускае Радыё Рацыя