BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы Варшавы збіраюць дапамагу пацярпелым ад паводкі

Паводка ў Польшчы. Гарады на поўдні краіны затапіла, зносіць масты, ёсць ахвяры. Сябра партыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Яўген Дудкін і кіраўнік Беларускай прасторы “Робім разам” Сяргей Бульба звяртаюцца да беларусаў Польшчы аказаць пасільную дапамогу пацярпелым, гаворыць Яўген Дудкін:

– Польскі народ вельмі моцна дапамог беларусам пасля падзей 2020 года. Цяпер час выпрабоўвае нас, беларусаў. Ці мы будзем побач з палякамі, мы кажам палякам – так. Плануем арганізаваць празрысты збор сродкаў. Гэтыя грошы будуць накіраваныя мясцовым уладам, якія займаюцца вырашэннем пытанняў па ліквідацыі наступставаў ці дабрачыннай арганізацыі, якая займаецца дапамогай пацярпелым.

Паводле Яўгена Дудкіна, хто не ўстане дапамагчы грашыма, можа данесці цёплыя рэчы, прадукты харчавання ў беларускую прастору “Робім разам”. Грашовыя сродкі можна ахвяраваць праз zrzutka.pl.

Беларускае Радыё Рацыя