BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы Варшавы зладзілі чарговую нядзельную акцыю

Беларусы Варшавы зладзілі чарговую нядзельную акцыю. Яна адбылася на традыцыйным месцы – каля помніка Каперніку.

“Гэтым разам мерапрыемства было прысвечанае адразу розным нагодам”, – распавёў суарганізатар акцыі Васіль:

– На гэтым тыдні было свята – Дзень беларускай мовы. 24 лютага пачалася вайна. Тое, што зараз творыцца ў Беларусі, тое што зараз забіваюць нашых палітвязняў. Пра гэта трэба казаць не толькі на акцыях, пра гэта трэба казаць кожны дзень. Мы сабраліся тут, каля помніка Каперніку, дзе мы заўсёды збіраемся. Тут збіраюцца беларусы Варшавы, каму не ўсё адно, каб паказаць, што мы ёсць, што нас не спынілі, што наша барацьба працягваецца.

Поўны гук слухайце ў далучаным гукавым файле:

Падчас акцыі з прамовамі выступілі грамадскія і палітычныя дзеячы, сярод іх – Аліна Коўшык, Павел Латушка, Вячаслаў Сіўчык, Алена Талстая, Яўген Дудкін і іншыя.

“Але самае галоўнае – што падзею падтрымалі беларусы”, – дадаў Васіль.

Беларускае Радыё Рацыя