BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На Вялікдзень беларусы Варшавы зладзілі традыцыйную акцыю

Беларусы Варшавы зладзілі на Вялікдзень традыцыйную акцыю каля помніка Каперніку. Падчас сваіх прамоў арганізатары павіншавалі прысутных са святам і прыгадалі рэлігійных дзеячаў, якія трапілі пад палітычны пераслед.

“Ладзіць такія акцыі нават у Вялікдзень сапраўды важна”, – перакананы выступоўца падзеі, прадстаўнік Беларускай Асацыяцыі Палітвязняў “да Волі” Алег Кулеша:

-Людзі то ўсё роўна сядзяць. Іх ніхто не вызваліў. І не збіраецца пакуль вызваляць. У нас ёсць розныя магчымасці ціснуць на гэта ўсё, каб палепшыць сітуацыю, каб змяніць сітуацыю ў Беларусі. І ў гэтых падзеях няма святаў. Я стаю на такіх поглядах, што гэта павінен быць толькі ціск.

Пасля акцыі ўсіх ахвочых запрасілі адпачыць каля Віслы. Там арганізатары падрыхтавалі пачастункі і музычнае суправаджэнне.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя