BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы Варшавы зладзяць акцыю да Міжнароднага дня абароны дзяцей

Беларусы Варшаве зладзяць у Варшаве акцыю, прысвечаную Міжнароднаму дню абароны дзяцей. Традыцыйна яна пройдзе ў нядзелю, 1 чэрвеня, каля помніка Мікалая Каперніка ў 14:00.

Пра праграму распавядае суарганізатар падзеі, прадстаўнік Беларускай Асацыяцыі Палітвязняў “Да Волі” Алег Кулеша:

-Усе дзеткі, якія прыйдуць на акцыю, – нягледзячы ці гэта дзеці палітвяззняў, ці беларускіх уцекачоў, усё дзеткі атрымаюць падарункі, марозіва. Усё гэта робіцца разам з Акцыямі  Варшавы, Фондам Паўла Латушкі і нашай Асацыяцыі. І яшчэ будзе магчымасць паслухаць Маляваныча, паспяваць годныя песні, якія ўсе ведаюць і нашы дзеці ведаюць у шмат разоў лепш, чым дарослыя.

Таксама сярод арганізатараў падзеі – варшаўскі шэлтар пад кіраўніцтвам Ганны Федаронак.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя