27 лютага беларусы Вільнюса выйдуць на плошчу Кудзіркі, каб выступіць супраць расейскіх ваенных базаў і размяшчэння ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі.

Акцыя прымеркаваная да чацвёртай гадавіны рэферэндуму 2022 года, калі Беларусь страціла без’ядзерны статус. Удзельнікі пратэсту выступаюць за суверэнітэт, нейтральнасць і мір, а таксама супраць ваеннай агрэсіі і мілітарызацыі краіны.
Акцыя пачнецца а 18.00.






