BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы Вільні ладзяць акцыі пратэсту ля амбасады Беларусі

Беларусы Вільні ўжо амаль тыдзень штодня ладзяць пратэстныя акцыі пад назвай “A Step Toward Change” (Крок да зменаў) ля будынка амбасады Беларусі. Іх арганізавалі палітвязні з ініцыятывы RE:BELarus разам з арганізацыяй “Дапамога”. Штодня людзі прыходзяць з плакатамі тыпу “Лукашэнку ў Гаагу”, каб нагадаць рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі пра іх незаконныя дзеянні і пра тое, што беларусы не забыліся на гэта, яны памятаюць.

Паводле кіраўніцы “Дапамогі” Наталлі Калегавай, людзі стаяць там у кожнае надвор’е, нават у лівень і нават нягледзячы на розныя правакацыі і на тое, што працаўнікі амбасады звярталіся нават у паліцыю.

-Прадстаўнікі амбасады звярнуліся ў паліцыю, каб скрупулёзна выконваліся ўсе правілы мітынга. І нават на аднаго з удзельнікаў – Юрыя Чудзіновіча, які прайшоў крытую турму ў Беларусі і з’яўляецца блогерам “Точки невозврата” была выклікана паліцыя, калі ён здымаў пікет. Літоўская паліцыя прыехала, ён патлумачыў, што здымае свой дом, што гэта яго беларуская тэрыторыя, якая часова захоплена акупантамі. І паліцыя літоўская сказала: “Поспехаў!

Акцыі “A Step Toward Change” (Крок да зменаў) ля будынка амбасады Беларусі ў Вільні працягнуцца да 9 жніўня. Яны праходзяць з 14:00 да 22:00 гадзін па адрасе: Mindaugo 13.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: тэлеграм-канал арганізацыі “Дапамога”