BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве прайшоў марш у гонар Дня Волі

У Варшаве прайшоў марш у гонар Дня Волі. Удзельнікі сабраліся з бел-чырвона-белымі сцягамі і плакатамі ў падтрымку палітвязняў і ў прыватнасці, Мікалая Статкевіча.

Ксёндз Вячаслаў Барок, выступаючы перад прысутнымі, назваў Дзень Волі «сапраўдным нацыянальным святам» і заклікаў беларусаў гартаваць волю. «Мы вольныя, а калі вольныя — то і адказныя за будучыню нашай краіны», — падкрэсліў ён. Барок нагадаў, што барацьба за незалежнасць Беларусі праходзіла праз пакуты і ахвяры, але вера ў свабоду і справядлівасць застаецца нязломнай.

«Мы не здаёмся і верым у перамогу!» — заявіў святар. Ён заклікаў беларусаў вяртаць сваю мову і культурную спадчыну, бо «слова мацнейшае за любую кулю».

***

Беларусы выйшлі на марш у Варшаве, каб ушанаваць Дзень Волі — дзень абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 годзе.

На акцыі сабраліся дзясяткі чалавек з бела-чырвона-белымі сцягамі і плакатамі ў падтрымку палітвязняў, у тым ліку Міколы Статкевіча. Удзельнікі прайшлі па цэнтральных вуліцах польскай сталіцы, выказваючы салідарнасць з тымі, хто працягвае барацьбу за свабоду ў Беларусі.

Адчуваўся патрыятычны настрой — удзельнікі скандавалі «Жыве Беларусь!», а са сцэны гучалі заклікі падтрымліваць беларускую мову. Ксёндз Вячаслаў Барок нагадаў, што «слова мацнейшае за любую кулю».

Музычнае суправаджэнне забяспечыў дудар, які выканаў вядомую песню NRM «Тры чарапахі».

Дзень Волі адзначаюць беларусы па ўсім свеце. У Вільні праходзіць святочны сплаў на байдарках, а ў ЗША адбудуцца шэраг акцый і мітынгаў. Святкаванні працягнуцца да канца сакавіка.

Беларускае Радыё Рацыя