Беларусы адзначылі Каляды і Новы год, у тым ліку і ў замежжы. Але наперадзе іх чакаюць яшчэ два святы – католікі будуць адзначаць 6 студзеня Тры Каралі, а 7 студзеня некаторыя праваслаўныя беларусы будуць святкаваць Раство. Падчас гэтага святочнага перыяду па хатах ходзяць калядоўшчыкі, і да гэтай пары таксама. У ліку такіх людзей і кіраўніца гурта “Беларускі цуд” з Вільні Святлана Чакушка.

Як зазначае Святлана, перыяд святаў – светлы момант у яе жыцці і ў жыцці калег, бо яны прыносяць радасць людзямы.
– Тое, што я спрабую рабіць і раблю – гэта мае свой сэнс не толькі для мяне асабіста і для дзяўчат, але і больш шырока. Мне ў такія моманты хочацца ўсіх абняць. Гэта цяпло і адчуванне нейкай роднасці з людзьмі, да якіх мы прыйшлі. Бо гэтага не хапае даволі часта. І гэта магчымасць адчуць сябе крышачку як дома.
Паводле Святланы Чакушкі, падчас святаў яны спяваюць беларускія спевы, але часам выконваюць і ўкраінскія разам з украінцамі. А строі на святы яны робяць самі, у тым ліку і маскі.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






