BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы змогуць падаваць заяўкі на легалізацыю ў Польшчы анлайн

Рада Міністраў Польшчы прыняла пастанову, якая адкрывае шлях для запуску новай анлайн-сістэмы MOS, што дазволіць грамадзянам Беларусі падаваць заяўкі на легалізацыю ў Польшчы без асабістага наведвання ваяводскіх упраўленняў.

Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Дарадца Офіса Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў, адзначае, што гэта істотна спрасціць працэс атрымання дакументаў і скараціць час чакання іх выдачы:

– Над гэтай тэмай працавалі ўжо даўно, і тут, канешне, трэба сказаць слова падзякі Паўлу Латушку, які актыўна займаўся гэтай тэмай. Гэта сістэма для ўсіх мігрантаў, якія будуць знаходзіцца ў Польшчы. Гэта паскорыць працэдуру. Праблема для шматлікіх беларусаў і мігрантаў – гэта, канешне, чаканне. Гэта сістэма безумоўна прадугледжана для пластыкавых карт.

Паводле Марозава, сістэма MOS будзе карысна для тых, каму трэба пацвердзіць гуманітарны статус, бо «цяпер не трэба будзе выязджаць у Варшаву»:

– Гуманітарны статус, напрыклад, па міжнароднай абароне спачатку даецца на два гады. А затым яшчэ працягваецца на два гады. Дык вось гэты момант, калі трэба яшчэ раз ехаць праз два гады працягваць, можна зрабіць заяву ў элетроннай форме, даслаць такую заяву і атрымаць у месцы, дзе вы жывеце новы пластык, і жыць далей па польскіх дакументах.

Запуск сістэмы MOS запланаваны на восень 2025 года. Прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і Офіса Святланы Ціханоўскай таксама прымуць удзел у міжміністэрскай сустрэчы 12 верасня ў Варшаве, прысвечанай запуску сістэмы MOS і абмеркаванню ўдасканалення працэсаў легалізацыі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя Фота АПК.