35 гадоў прайшло з дня аварыі цягніка з хлорам у Беластоку.

9 сакавіка 1989 года на чыгуначным насыпе па вуліцы Палескай у Беластоку перакуліліся чатыры вагоны са смяротным хлорам. У кожнай цыстэрне было некалькі дзясяткаў тон вадкага хлору. Калі б з цыстэрнаў, якія перакуліліся, выцек вельмі атрутны газ, загінулі б тысячы чалавек. Нягледзячы на высокую небяспеку уцечкі да трагедыі не дайшло.

Сённяшнія ўрачыстасці, прымеркаваныя да 35-й гадавіны выратавання горада, пачнуцца апоўдні на чыгуначным насыпе па вуліцы Палескай, дзе адбылася аварыя.
Раней, у 11.00, у Свята-Мікалаеўскім саборы ў Беластоку адбылося падзячнае набажэнства. У 18.00 у санктуарыі Божай Міласэрнасці ў Беластоку распачнецца ўрачыстая святая Імша.

Беларускае Радыё Рацыя






