BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беластоцкая галерэя “Маршанд” запрашае на выставу і аўкцыён

Мастацтва патрабуе руплівага клопату і адказнай працы. Так лічаць у Падляшскім аўкцыённы доме, дзейнасць якога накіравана на развіццё мастацкага жыцця ў рэгіёне і падтрымку мясцовых мастакоў.

Перад кожным аўкцыёнам у беластоцкай галерэі “Маршанд” ладзіцца адмысловая выстава, учора яна была адкрыта і будзе працаваць да 10 кастрычніка. Кажа кіраўнік аўкцыённага дому Януш Жабюк:

– Мастацтва не з’яўляецца таварам першай патрэбы. Яно дапамагае нам і спрашчае жыццё, але не ўсё пра гэта ведаюць. Таму аўкцыёны і выставы мы лічым штодзённай працай, якая дазваляе трапіць да як найшырэйшай групы людзей, каб наблізіць мастацтва да асобаў, якія яе недаацэньваюць. А тым, хто збірае карціны ці скульптуры, зрабіць магчымым пашырыць сваю калекцыю.

Сам мастацкі аўкцыён адбудзецца 10 кастрычніка і будзе праходзіць у галерэі “Маршанд”, пачатак а 19-й гадзіне. Яго можа наведаць любы жадаючы. У аўкцыёне таксама можна ўдзельнічаць на адлегласці праз інтэрнэт.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя