У 24-х месцах горада з нагоды юбілею галерэі адбываюцца выставы, інсталяцыі і розныя імпрэзы. Але асноўная юбілейная імпрэза адбылася ў мінулую пятніцу непасрэдна ў галерэі «Арсенал».

Сярод кіраўнікоў Падляшскага ваяводства галерэю віншаваў і намеснік прэзідэнта горада Беласток Рафал Рудніцкі:
– Мастацкая галерэя «Арсенал», якая адзначае свой вялікі, цудоўны юбілей 60-годдзя, з’яўляецца сапраўдным брэндам, якім мы, як беластачане, павінны ганарыцца.
Адной з куратарак юбілейнай выставы ў галерэі «Арсенал» з’яўляецца беларуская мастацтвазнаўца Лена Прэнц:
– Мы любім “Арсенал”, і “Арсенал” вельмі дапамагае і дапамагаў мастачкам і мастакам з Усходняй Еўропы. Ідэя была вельмі простая – адзначыць народзіны “Арсенала” як быццам гэта не інстытуцыя, а чалавек. І таму мы запрасілі жыхароў горада таксама прыняць удзел у стварэнні нашай экспазіцыі.
Розныя выставы і імпрэзы з нагоды юбілею галерэі «Арсенал» будуць адбывацца на працягу ўсяго 2025 года. А сёння можна наведаць куратарскую экскурсію па юбілейнай выставе з удзелам куратараў экспазіцыі – беларускі Лены Прэнц і украінкі Таццяны Качубінскай. Пачатак экскурсіі а 12-й гадзіне.
Цалкам матэрыял:














Беларускае Радыё Рацыя






